Гарадзенцы патрабуюць вярнуць польскі тэлеканал

Сяргей Астраўцоў, Горадня Актывісты Саюзу палякаў (на чале з Анжалікай Борыс) пачалі сёньня збор подпісаў сярод жыхароў Горадні пад лістом да міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча.
Яны просяць яго скасаваць забарону на трансьляцыю на Гарадзеншчыне першага каналу Польскага тэлебачаньня.

У лісьце зазначаецца, што TVP-1 дазваляе апэратыўна атрымліваць інфармацыю аб жыцьці ў суседняй краіне і спрыяе сяброўскім сувязям паміж двума народамі. Рэлігійныя, культурна-асьветныя і дзіцячыя праграмы польскага тэлеканалу карыстаюцца вялікай папулярнасьцю сярод гарадзенскіх гледачоў, гаворыцца ў лісьце да міністра.

Гл. таксама • Чаму ў Горадні адключаны Першы канал польскага тэлебачаньня