Ізраіль заклікаў выключыць Іран з ААН

ЕРУЗАЛІМ: Намесьнік прэм’ера Ізраілю Шымон Пэрэз заклікаў выключыць Іран з Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Паводле яго, упершыню у гісторыі адна з краін-сяброў ААН заклікае зьнішчыць іншую краіну. Учора прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад заклікаў “сьцерці Ізраіль з аблічча зямлі”, што выклікала абурэньне з боку шэрагу заходніх краінаў. Гішпанія, Італія і Нямеччына выклікалі іранскіх амбасадараў для вытлумачэньня пазыцыі Тэгэрану.