ВВС закрывае офіс ва Ўзбэкістане

Сусьветная карпарацыя ВВС закрыла свой офіс ва Ўзбэкістане і забрала адтуль супрацоўнікаў з-за пагрозаў улады ў іхны адрас. Узбэкістан выгнаў са свае тэрыторыі ўсе замежныя СМІ, зьвінаваціўшы іх у неаб’ектыўным асьвятленьні задушэньня ўрадавымі войскамі паўстаньня ў Андыжане. ВВС заяўляе, што вывезла сваіх карэспандэнтаў зь меркаваньняў бясьпекі.