Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў Леха Качыньскага

Валер Каліноўскі, Менск Як паведамілі ў штабе адзінага кандыдата ад апазыцыі, сёньня Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў новаабранага прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага зь перамогай на выбарах.
“Беларусы і палякі, маючы даўнюю і супольную гісторыю, зьяўляюцца братэрскімі нацыямі. Менавіта таму вопыт польскага народу, які паўтара дзясяткі гадоў таму адкінуў ярмо таталітарнага прыгнёту і дамогся права свабодна абіраць сваю будучыню, натхняе нас, беларусаў, сёньня!” — напісаў Аляксандар Мілінкевіч.

Дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка Леха Качыньскага яшчэ не віншаваў. На гэтым тыдні ён накіраваў віншаваньне зь пераабраньнем губэрнатару Чукоткі Раману Абрамовічу.