Абраны сьпікер польскага Сэнату

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў часе першага паседжаньня новаабранага польскага Сэнату (вышэйшай палаты парлямэнту), быў абраны сьпікер Сэнату – ім стаў адзін з былых лідэраў “Салідарнасьці” Багдан Барусэвіч.
Акрамя кантролю за заканадаўчай дзейнасьцю Сэйму (ніжняй палаты парлямэнту), Сэнат, сярод іншага, займаецца дапамогай усім палякам, што жывуць па-за межамі Польшчы, у тым ліку і ў Беларусі.

Варта адзначыць, што Багдана Барусэвіча падтрымала партыя “Закон і справядлівасьць” – пераможца сёлетніх выбараў і ў Сэйм і ў Сэнат, чыё кіраўніцтва заклікала і заклікае да больш жорсткай палітыкі ў дачыненьнях з афіцыйным Менскам.

Акрамя гэтага сам Багдан Барусэвіч падпісаў нядаўна надрукаваны ў Gazecie Wyborczej ліст польскіх інтэлектуалаў, палітыкаў і людзей мастацтва, з заклікам да палякаў больш актыўна выступаць у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.