Забіты адзін зь лідэраў групоўкі "Ісламскі джыхад"

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы застрэлілі аднаго зь лідэраў групоўкі “Ісламскі джыхад” на Заходнім беразе Ярдану. У паведамленьні ізраільскага радыё з гэтай нагоды імя экстрэміста не называецца. Таксама на Заходнім беразе палестынскія баевікі застрэлілі сёньня двух і паранілі пецярых ізраільцаў на шашы да Ерусаліму.