А.Янукевіч: "А.Мілінкевіч – самастойны палітык"

RFE/RL Перадачы "Экспэртыза Свабоды". Гаворыць намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
(Аляксей Янукевіч: ) "Партыя БНФ заўсёды акцэнтавала ўвагу нашых партнэраў па кааліцыі і дэмакратычнай грамадзкасьці на тым моманце, што Мілінкевіч зьяўляецца самастойным палітыкам. Натуральна, мы яго падтрымалі і ніколі не хавалі сваёй працы на ягоную карысьць. Але ён не зьяўляецца сябрам Партыі БНФ. Дарэчы, з гэтага вынікае неабходнасьць улічваньня інтарэсаў Партыі БНФ падчас стварэньня перадвыбарчых штабоў. Таму што перамога Мілінкевіча не азначае, што Партыя БНФ атрымала па максымуме ўсё, чаго яна дамагалася ў гэтай кампаніі."

Чытайце дыскусію і абмеркаваньне вынікаў Кангрэсу і асобы адзінага кандыдата ў новым выпуску перадачы "Экспэртыза Свабоды".