Івана Романа выпусьцілі з пастарунку

Сяргей Астраўцоў, Горадня Міліцыянты сёньня ў другой палове дня склалі на Івана Романа пратакол аб распаўсюдзе ім газэты “Народная Воля”.
Яны таксама склалі пратакол догляду ягоных рэчаў, пасьля чаго выпусьцілі з пастарунку. Іван Роман зазначае, што распаўсюд афіцыйна зарэгістраванага выданьня, якое выходзіць легальна, не забаронены законам.