Улады закрылі праскі аэрапорт

ПРАГА. Чэскія ўлады сёньня а 15.30 закрылі міжнародны аэрапорт Прагі пасьля электроннага паведамленьня, што там закладзенае выбуховае прыстасаваньне. Бомбу не знайшлі, і аэрапорт адкрылі зноў. Да таго самалётам дазвалялі прызямляцца, але не дазвалялі ўзьлятаць.