Палітрада АГП адзінагалосна адхіліла адстаўку Лябедзькі

Валер Каліноўскі, Менск
Сёньня лідэр Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька вынес на паседжаньне палітрады АГП пытаньне аб сваёй адстаўцы. Яно ўзьнікла ў сувязі з незадаволенасьцю часткі сябраў партыі вынікамі канрэсу дэмсілаў, на якім з мінімальнай перавагай над Лябедзькам выйграў Аляксандар Мілінкевіч. Пасьля эмацыйнай дыскусіі Палітрада адмовілася прыняць адстаўку Лябедзькі і дазволіла яму працягваць працу ў агульнай апазыцыйнай кааліцыі.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.