Міністар унутраных справаў Беларусі лічыць, што выбухі ў Віцебску не адносяцца да тэрактаў

Уладзімер Глод, Менск Гэтую думку Ўладзімер Навумаў агучыў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў падчас абмеркаваньня паправак да Крымінальнага кодэксу.
Міністар сказаў, што разглядаецца шмат варыянтаў магчымых прычынаў выбухаў, “але нейкіх паказьнікаў да таго, што гэта тэракт – няма”. Найбольш верагодныя, паводле Навумава, дзьве вэрсіі: хуліганства і дзеяньні асобы з псыхічнымі адхіленьнямі.

Наваумаў таксама паведаміў, што цяпер у цэнтры сталіцы і абласных гарадоў усталёўваюцца дадатковыя камэры відэаназіраньня.

Міністар таксама выказаў занепакоенасьць, што ў інтэрнэце цяпер лёгка знайсьці парады, як самастойна вырабіць выбуховае прыстасаваньне.