Літва вызваліць расейскага пілёта без абвінавачваньняў

ВІЛЬНЯ: Міністар абароны Літвы Гядымінас Кіркілас заявіў, што Літва вызваліць расейскага пілёта зьнішчальніка, які разьбіўся тры тыдні таму. Міністар выключыў, што катастрофа зьнішчальніка СУ-27 была сьведамай правакацыяй з боку Расеі. Паводле Кіркіласа, катастрофа была вынікам і чалавчай памылкі і тэхнічных непаладак. Пілёт Валер Траянаў катапультаваўся, аднак быў затрыманы за парушэньне паветранай прасторы Літвы. Ён мае быць вызвалены без прад’яўленьня яму ніякіх абвінавачваньняў, аднак дата ягонага вызваленьня не вядомая.