Валер Каліноўскі, Менск Сытуацыю ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, частка якой нэгатыўна паставілася да вынікаў галасаваньня на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, камэнтуюць прадстаўнікі апазыцыйнай кааліцыі
(Калякін: ) “Гэта з пазыцыі безадказных прадстаўнікоў АГП такое можа і быць. Калі яны хочуць зрабіць вялікае пахаваньне сваёй партыі, сваіх лідэраў і астатняга. Гэта яны могуць зрабіць. Заадно нашкодзіць і іншым. Той, хто хоча дапамагчы Лукашэнку застацца пры ўладзе, той можа думаць такімі катэгорыямі. Таму што працаваць мы будзем не на Мілінкевіча, Калякіна ці Лябедзьку, працаваць мы будзем на дэмакратыю ў Беларусі”.
Сяргей Калякін зазначае, што Аляксандар Мілінкевіч – самастойны палітык, беспартыйны, які не зьяўляецца прадстаўніком нейкай адной сілы, і імкнецца збалянсаваць інтарэсы ўсіх суб’ектаў кааліцыі.
Лідэр БСДГ Станіслаў Шушкевіч перакананы, што ўсе папярэднія кааліцыйныя рашэньні мусяць застацца ў сіле, і цяпер трэба працаваць на Мілінкевіча:
(Шушкевіч: ) “Калі нейкая партыя паступіць інакш, я ня ўмешваюся ва ўнутраныя справы нейкай партыі, але мне здаецца, што гэта створыць пэўныя цяжкасьці.”
(Вячорка: ) “Я думаю, што Анатоль Лябедзька праявіць як раз разважлівасьць і адказнасьць і так, як ён заявіў пасьля кангрэсу, ён будзе верны дадзенаму слову, так як і ўсе іншыя давалі слова і былі б яму верныя пры
Адзіны кандыдат ад апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч паведаміў Радыё Свабода, што сёньня ён правёў кансультацыі з Анатолем Лябедзькам і Сяргеем Калякіным, якія закончыліся пазытыўным вынікам:
(Мілінкевіч: ) “Мы абмяркоўвалі, што кожны можа зрабіць, каб умацаваць кааліцыю. Таму што ясна, што эмоцыі ёсьць пасьля гэтых выбараў. І я думаю, што ў бліжэйшыя дні вызначымся з кандыдатурамі самых адказных людзей у кампаніі. У мяне сёньня значна больш аптымізму, чым было адразу пасьля Кангрэсу.”
Паводле Аляксандра Мілінкевіча, першае паседжаньне Палітычнай рады дэмакратычных сіл, утворанай Кангрэсам, пройдзе на наступным тыдні.