Міністар замежных спраў Турэччыны едзе ў Люксэмбург

АНКАРА. Турэччына прыняла прапановы Эўразьвязу для пачатку перамоваў аб далучэньні яе да Эўразьвязу. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль заявіў журналістам, што ён едзе ў Люксэмбург. Дакумэнт змаглі ўзгадніць пасьля амаль сутак напружаных перамоваў паміж міністрамі замежных справаў краінаў-сябраў Эўразьвязу пад старшынствам Вялікай Брытаніі. Аўстрыя зьняла свае пярэчаньні адносна поўнага сяброўства Турэччыны ў Эўрапейскім Зьвязе. Раней сёньня паведамлялася, што сам пачатак перамоваў аб далучэньні Турэччыны да Эўрапейскага Зьвязу апынуўся пад пагрозай. Турэччына папярэджвала, што хутчэй адмовіцца ад перамоваў, чым прыме нейкія дадатковыя ўмовы.