Джордж Крол: абраньне адзінага кандыдата – вялікі посьпех

Ул. інф. Пасол ЗША ў Беларусі Джордж Крол прысутнічаў на Кангрэсе дэмакратычных сілаў у якасьці назіральніка.
Камэнтуючы вынікі Кангрэсу для прэс-цэнтру Хартыі-97, Джордж Крол заявіў: “Я лічу, што выбары адзінага кандыдата – гэта празрысты дэмакратычны працэс. Думаю, гэта ўжо вялікі посьпех, што аб’ядналіся палітычныя партыі і арганізацыі. Цяпер павінен быць зроблены наступны крок – аб’яднаньне з народам, наколькі гэта магчыма ў цяжкіх беларускіх умовах”.