Сацапытаньне: 45% лічаць, што краінай павінен кіраваць не Лукашэнка

Альгерд Невяроўскі, Менск У сваім дакладзе дырэктар зачыненага ўладамі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў прафэсар Алег Манаеў агучыў дадзеныя верасьнёўскага сацыялягічнага апытаньня “Грамадзкая думка”.
45 % апытаных лічаць, што пасаду прэзыдэнта павінен займаць нехта іншы, а не Аляксандр Лукашэнка. 10% давяраць адзінаму кандыдату, які будзе абраны на Кангрэсе.