Брытанія дашле дадатковы кантынгент у Аўганістан

КАБУЛ. Брытанія размесьціць на поўдні Аўганістану дадатковы кантынгент сваіх войскаў, калі ў траўні 2006 г. пяройме камандаваньне войскамі НАТА ў Аўганістане. Пра гэта заявіў падчас свайго візыту ў Кабул брытанскі міністар абароны Джон Рыд. Цяпер у Аўганістане -- каля тысячы брытанскіх вайскоўцаў.