Валер Каліноўскі, Менск На разгляд дэлегатаў кангрэсу ўнесена некалькі альтэрнатыўных праектаў рэзалюцыі. Міжрэгіянальныя групы дэлегатаў прапаналі зрабіць Кангрэс стала дзейным народным парлямэнтам.
Таварыства беларускай мовы прапанавала выступіць з асуджэньнем рашэньня радыёстанцыі “Нямецкай хвалі” пачаць вяшчаньне на расейскай мове. Прадстаўнік аргкамітэту Сяргей Альфер з гэтай нагоды паведаміў: прапановы будуць разгледжаныя Рэдакцыйнай радай Кангрэсу, якая вырашыць, ці выносіць іх на агульнае галасаваньне.