Павал Севярынец прыехаў з “хіміі” на 5-дзённы адпачынак

Браніслава Станкевіч, Віцебск Да наступнага панядзелка ён будзе дома, у Віцебску, а потым мусіць вярнуцца ў вёску Малое Сітна на Полаччыне, дзе цяпер адбывае пакараньне, прысуджанае за арганізацыю масавых акцыяў пратэсту ў Менску.
Ва ўмовах абмежаваньня волі ён прабыў ужо паўтара месяцы. За гэты час ад кіраўніцтва Ветрынскае спэцкамэндатуры яму ўдалося дамагчыся дазволу на наведваньне царквы ў Полацку, асвоіць спэцыяльнасьць штабялёўшчыка на лесаскладзе і атрымаць першы “хімічны” заробак – каля 40 тысяч рублёў. (Падрабязнасьці)