Беларусь увайшла ў Раду МАГАТЭ

ВЕНА. МАГАТЭ назвала склад свае новай Рады кіраўнікоў. У яе ўпершыню ўключаныя 10 новых краінаў, у тым ліку Беларусь, Сырыя й Куба. Астатнія новыя чальцы – Калюмбія, Эгіпет, Грэцыя, Інданэзія, Лібія, Нарвэгія й Славенія. Рада МАГАТЭ – гэта выканаўчы орган, які вырашае праблемы ў галіне ядзернай энэргетыкі й зброі. У тым ліку такія, як нязгода Ірану спыніць сваю ядзерную праграму. На гэтым тыдні Рада кіраўнікоў МАГАТЭ перадала справу Ірана на разгляд Рады Бясьпекі ААН для магчымых міжнародных санкцыяў.