Эўразьвяз і Турцыя не змаглі паразумецца

БРУСЭЛЬ. Краіны Эўразьвязу не прыйшлі да агульнай пазыцыі адносна далучэньня Турцыі да Эўразьвязу. Міжтым афіцыйныя перамовы Эўразьвяз-Турцыя пачнуцца 3 кастрычніка. Эўрапарлямэнт адклаў ратыфікацыю мытнага зьвязу з Турцыяй – з-за адмовы Анкары прызнаць грэцкую рэспубліку Кіпр, якая ўжо зьяўляецца сябрам Эўразьвязу.

АНКАРА. Сьпікер турэцкага парлямэнту Булент Арынк заявіў, што Эўразьвяз прымяняе падвойныя стандарты да ягонай краіны. Арынк заявіў, што ”некаторыя краіны Эўразьвязу спадзяюцца пазбавіцца ад Турцыі, прымушаючы нас зьбегчы з-за стала перамоваў”. Аўстрыя не жадае поўнага далучэньня Турцыі, гаворачы толькі аб асацыяваным таварыстве. Брытанія прызнала, што перамовы краінаў Эўразьвязу зайшлі ў тупік.