Эўразьвяз зьбіраецца надаць Украіне статус краіны з рынкавай эканомікай

БРУСЭЛЬ: Эўразьвяз зьбіраецца надаць Украіне статус краіны з рынкавай эканомікай. Паводле прадстаўніцы Эўразьвязу Піі Арэнкільдэ, ужо цяпер украінская эканоміка праходзіць станоўчую эвалюцыю. Прызнаньне рынкавай эканомікі зьяўляеца важным сыгналам і выявай даверу Эўразьвязу да эканамічнай стабільнасьці Ўкраіны. Гэта павіна непасрэдна паўплываць на двухбаковы гандаль.