Начальнік паліцыі Новага Арлеану падаў у адстаўку

НОВЫ АРЛЕАН. ЗША. Начальнік паліцыі Новага Арлеану Эдзі Компас падаў у адстаўку, але пра прычыны ён не паведаміў. Мясцовыя газэты паведамляюць пра тое, што будзе праведзена расьсьледаваньне дзеяньняў паліцыі пасьля таго, як на Новы Арлеан наваліўся ўраган “Катрына” і ў горадзе запанаваў хаос. У тыя дні каля 250 паліцыянтаў не зьявіліся на службу.