Арыштаваныя лідэры ўзбэцкай апазыцыі

ТАШКЕНТ. Узбэцкія ўлады затрымалі чатырох лідэраў апазыцыі, якія зьбіраліся абвясьціць на прэс-канфэрэнцыі пра стварэньне Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў Узбэкістану. Пра гэта паведаміла прадстаўніца партыі “Ерк” (“Свабода”) Даларом Ісхакава. Невядома, дзе цяпер знаходзяцца арыштаваныя, сярод якіх сакратар партыі “Ерк” Атаназар Арыфаў.