Мубарак прысягнуў на чарговы тэрмін

КАІР. Кіраўнік Эгіпту Хосьні Мубарак прысягнуў на чарговы прэзыдэнцкі тэрмін. Мубарак знаходзіцца ля ўлады з 1981 г. Сёлета ўпершыню за чвэрць стагодзьдзя ў Эгіпце праходзілі альтэрнатыўныя выбары, якія апазыцыя лічыць сфальшаванымі з-за вялікай колькасьці зафіксаваных парушэньняў. Толькі 23% зарэгістраваных выбарцаў узялі ўдзел у выбарах. У сваёй прамове Мубарак паабяцаў, што лістападаўскія парлямэнцкія выбары будуць “справядлівыя і свабодныя”. 77-гадовы Мубарак будзе кіраваць краінай яшчэ 6 гадоў. За гэты час ён абяцае падняць жыцьцёвы ўзровень.