Ураган абрушыўся на Віетнам

ХАНОЙ. На Ўетнам абрушыўся магутны трапічны ўраган “Дэмры”. Эвакуяваныя сотні тысячаў чалавек. Некалькі чалавек параненыя. На поўначы краіны разбураныя дамы, паваленыя дрэвы. Няма электрычнасьці й сувязі. Да таго “Дэмры” прайшоў над кітайскай выспаю Хайнань – там загінула 16 чалавек.