У Расеі выбухнула хімічная бомба

САРАТАЎ. Сем расейскіх міліцыянтаў трапілі ў шпіталь з фосфарным атручваньнем ад выбуху хімічнай бомбы. Мясцовы селянін знайшоў гэтую бомбу ля саратаўскай вёскі Іванаўка і здаў міліцыі для абясшкоджаньня.