У нядзелю ў Іраку загінулі 16 чалавек

БАГДАД. У розных раёнах Іраку ў нядзелю ў выніку актаў гвалту загіблі ня меней як 16 чалавек. Тры напады – ў Багдадзе і гарадох Мусаібе і Хіле – былі ажыцьцёўленыя сьмяротнікамі. Сярод ахвяраў – сем ірацкіх вайскоўцаў.