Выбары ў Аўганістане -- "пасьпяховая гісторыя"

КАБУЛ. У Аўганістане падлічваюць галасы, пададзеныя на парлямэнцкіх выбарах 18 верасьня. Цэнтравыбаркам амаль скончыў падлік галасоў у трох правінцыях. У галасаваньні прынялі ўдзел каля сямі з 12 млн. зарэгістраваных выбарцаў, сярод іх -- 43% жанчын. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША назваў аўганскія выбары "досыць пасьпяховай гісторыяй".