У Баку разагналі мітынг

БАКУ. У Сталіцы Азэрбайджану паліцыя разагнала мітынг прыхільнікаў апазыцыі, якія патрабавалі правядзеньня свабодных парлямэнцкіх выбараў. Затрыманыя 20 чалавек. Апазацыя цьвердзіць, што насамрэч затрыманых на парадак болей.