Спрэчкі паміж Вільняй і Масквой працягваюцца

ВІЛЬНЯ. Расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў заявіў, што крушэньне расейскага зьнішчальніка над тэрыторыяй Літвы адбылося з прычыны тэхнічных непаладак, а дзеяньні пілёта былі прафэсійнымі. Авіякатастрофа выклікала напружанасьць паміж Вільняй і Масквой. У сераду літоўскі міністар абароны Гедымінас Кіркілас абвінаваціў Расею, што яна перашкаджае расьсьледаваньню катастрофы.