Зінаіда Ганчар вітае падаўжэньне візавых санкцый Эўразьвязу (анонс)

Ганна Соусь, Менск Сваякі зьніклых вітаюць рашэньне Рады Эўразьваязу падоўжыць візавыя санкцыі супраць Віктара Шэймана, Уладзімера Навумава, Зьмітра Паўлічэнкі і Юр’я Сівакова яшчэ на год. А міністэрства замежных справаў Беларусі выказвае шкадаваньне, што эўрапейскія чыноўнікі не прыслухоўваюцца да афіцыйнай пазыцыі Менску ў гэтым пытаньні.
Жонка зьніклага Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар праз Радыё Свабода даведалася пра рашэньне Рады Эўразьвязу аб падаўжэньні візавых санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня яе мужа, а таксама Анатоля Красоўскага, Юр’я Захаранкі і Зьмітра Завадзкага. Адпаведная пастанова была прынятая 19 верасьня.

(Ганчар: ) “Я толькі магу падзякаваць Эўразьвязу за такое рашэньне. Дагэтуль іх імёны згадваюцца, і іх падазраюць у датычнасьці да выкраданьня, і таму я лічу гэтае рашэньне справядлівым, вельмі патрэбным і своечасовым”. (Падрабязнасьці)