У Горадні правядуць акцыю дапамогі Паўлу Севярынцу

Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзкая Рада партыі БНФ у Горадні вырашыла распачаць кампанію падтрымкі Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне “на хіміі” ў Віцебскай вобласьці за акцыі пратэсту супраць вынікаў леташняга рэфэрэндуму аб дазволе А.Лукашэнку балятавацца ў прэзыдэнты трэцім разам.
Гарадзенцы, па-першае, хочуць сабраць подпісы на знак падтрымкі і салідарнасьці з Паўлам. Па-другое, сябры партыі БНФ мяркуюць сабраць грошы, каб аказаць дапамогу палітыку і ягонай сям’і. Гарадзкая Рада БНФ мае таксама заклікаць іншыя партыі ды грамадзкія арганізацыі Горадні далучыцца да акцыі.