Вярхоўная Рада Ўкраіны не зацьвердзіла прэм’ерам Юрыя Еханурава

Юры Сьвірко, Кіеў
За тое, каб даць згоду на ягонае прызначэньне, прагаласавалі 223 дэпутаты – для зацьверджаньня не хапіла ўсяго трох галасоў. Нягледзчы на асабістую прысутнасьць і прамову прэзыдэнта Віктара Юшчанкі, парлямэнт не пагадзіўся зь ягонай кадравай прапановай. На сэсіі Вярхоўнай Рады абвешчаны перапынак да 16 гадзіны паводле менскага часу.

Падрабязнасьці чытайце пазьней на сайце ды слухайце ў эфіры.