У Турэччыне адбыліся напады на паліцыянтаў

АНКАРА. У Турэччыне адбыліся ўзброеныя напады на паліцыянтаў – двое забітыя, чацьвёра параненыя. На ўсходзе краіны ў горадзе Ване быў абстраляны паліцэйскі пастарунак. Улады перакананыя, што нападалі курдзкія сэпаратысты. Другі напад, відавочна, крымінальнага характару, адбыўся на мяжы з Сырыяй.