Прэзыдэнт Іраку заклікаў лідэраў сьвету дапамагчы ў адбудове краіны

НЬЮ ЁРК: Прэзыдэнт Іраку Джалал Талабані заклікаў ўсясьветных лідэраў дапамагчы ў аднаўленьні бясьпекі краіны і адбудове яе. Талабані зьвярнуўся з просьбай сьпісаць запазычанасьць Іраку, дапамагчы краіне інвэстыяцыямі і ў пераходзе да рынкавай эканомікі. Прэзыдэнт назваў ў якасьці станоўчага прыкладу ў галінах дэмакратыі і правоў чалавекі ірацкі Курдыстан.