Пад Рымам адбыўся тэракт

РЫМ. Пад Рымам, у мястэчку Лятына, пры выбуху бомбы загінуў паліцыянт і яшчэ адзін быў паранены. Італьянскія ўлады паведамілі, што выбух адбыўся ў памяшканьні паліцэйскага ўчастку ў пакоі, дзе разьбіраюць пошту. Пакуль ніхто ня ўзяў адказнасьці за тэракт.