За паўтары гадзіны казаскі лідэр здаў экзамэн з казаскай мовы

RFE/RL Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў атрымаў станоўчую адзнаку на іспыце з казаскай мовы.
У хуткім часе ў краіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, дзейны кіраўнік дзяржавы будзе ў іх удзельнічаць. Паводле закону, кожны кандыдат на пасаду прэзыдэнта павінен свабодна валодаць дзяржаўнай мовай і здаць экзамэн зь яе.

Экзамэн уключае пісьмовую работу, вусныя адказы на пытаньні і 15-ціхвілінны выступ на дзяржаўнай мове. Іспыт Назарбаева доўжыўся паўтары гадзіны.