Захопнікі самалёту ў Калюмбіі адпусьцілі ўсіх пасажыраў на волю

БАГОТА. У Калюмбіі двое ўзброеных мужчын, якія захапілі самалёт, адпусьцілі на волю ўсіх, хто знаходзіўся на борце. Раней захопнікі – малады чалавек і прыкуты да інваліднага крэсла ягоны бацька, пагражаючы выбухнуць бомбу, прымусілі пілётаў зрабіць пасадку на вайсковым лётнішчы ў сталіцы краіны Багоце. Матывы іхных дзеяньняў пакуль не зразумелыя.