Казахская апазыцыя вылучыла кандыдата на прэзыдэнта

АЛМАТЫ. Апазыцыйны блёк “За справядлівы Казахстан” вылучыў свайго лідэра Жармахана Туякбая кандыдатам на прэзыдэнта краіны. Кандыдатуру Туякбая на агульным сходзе сяброў блёку ў Алматы падтрымалі ўсе ўдзельнікі. Пра свой намер балятавацца на выбарах 4 сьнежня ўжо заявілі цяперашні прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і сэнатар Уаліхан Кайсараў.