Ці ёсьць магчымасьць выхаду на беларускі FM-дыяпазон?

RFE/RL У апошнім выпуску перадачы "Настрой на Свабоду" Сяргей Шупа дасьледуе пытаньне замежнага радыёвяшчаньня на FM-дыяпазоне.
Ці рэальна выглядае сытуацыя з плянамі FM-вяшчаньня зь Літвы або Польшчы? Наколькі далёка ўглыб тэрыторыі Беларусі можа дабіваць такі FM-сыгнал? Якія ёсьць тэхнічныя і юрыдычныя перашкоды для FM-вяшчаньня з замежжа? Адказы на гэтыя пытаньні – у новай перадачы "Настрой на Свабоду".