Мін''юст хоча перайменаваць Саюз палякаў

RFE/RL Міністэрства юстыцыі Беларусі ставіць перад Саюзам палякаў у Беларусі пытаньне аб перайменаваньні.
Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" прызнаваны ўладамі старшыня Саюзу Юзэф Лучнік. “Нам прадпісваецца прыбраць з назвы арганізацыі слова “Беларусь”, – патлумачыў Лучнік. Ранейшую назву можна пакінуць толькі з асабістага дазволу кіраўніка дзяржавы. “Цяпер мы складаем ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі, у якім просім яго пакінуць ранейшую назву, але калі дазвол ня будзе атрыманы, нам прыйдзецца задумацца над новай назвай”, – сказаў Лучнік.