Бяслан: сьледзтва скончыцца ў сьнежні

МАСКВА. Генэральны пракурор Расеі заявіў, што ўрадавае расьсьледаваньне абставінаў бясланскай трагедыі працягнецца да сьнежня. Прэзыдэнт Расеі Пуцін загадаў правесьці яго пасьля сустрэчы на мінулым тыдні з мацяркамі забітых дзяцей. Крэўныя загіблых скептычна ставяцца да дзеяньняў фэдэральных сілаў, якія падчас штурму школы, дзе ваеўнікі трымалі ў закладніках больш за тысячу чалавек, ужылі сярод іншага і агнямёты.