Украінскі перакладчык выдаў дзьве беларускія кнігі ў Кіеве

RFE/RL У кіеўскім выдавецтве “Факт” у перакладзе на ўкраінскую мову пабачылі сьвет адразу дзьве кнігі беларускіх аўтараў — “Ходільці” (“Пахаджане”) Васіля Быкава і “Реквіем для бензопілкі” Ўладзімера Арлова.
На прэзэнтацыю ў Менск прыяжджаў іх перакладчык кіянін Аляксандар Ірванец — адзін з самых папулярных сучасных пісьменьнікаў ва Ўкраіне.

Сёньня вядомы ўкраінскі пісьменьнік і перакладчык Аляксандар Ірванец – госьць "Вольнай студыі". (Чытаць поўны тэкст інтэрвію)