Любоў Лунёва, Менск Паплечнікі Міколы Статкевіча і сябры "Маладога фронту" засталіся бяз офісу. Сябры зарэгістраванай мін''юстам сацыял-дэмакратычнай партыі на чале з Аляксандрам Казуліным занялі памяшканьне. Яны паведамілі, што цяпер партыйны архіў яны здадуць у дзяржаўныя структуры.
Некалькі сяброў "Маладога фронту" і намесьнік лідэра сацыял-дэмакратаў Аляксандр Арэстовіч прыйшлі раніцай у офіс і не змаглі адчыніць дзьверы. Высьветлілася, што былыя паплечнікі Міколы Статкевіча заключылі дамову з уласьніцай кватэры і зьмянілі замок.
Усё, што было ў офісе – аргтэхніка, сымболіка і партыйны архіў – цяпер у паплечнікаў Аляксандра Казуліна.
Паплечнікі Міколы Статкевіча паведамілі, што не будуць зьвяртацца са скаргамі ў дзяржаўныя структуры, бо лічаць гэта бессэнсоўна.