"У Беларусі хутка будзе свой “Майдан”"

RFE/RL Пра пэрспэктывы зьменаў у Беларусі сёньня ў інтэрвію ўкраінскай службе нашага радыё гаварыў дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Украінскай народнай партыі Міхайла Ратушны.
(Ратушны: ) “Я нядаўна двойчы быў у Беларусі. У Беларусі ня ўсё так кепска. У Беларусі зусім хутка будзе свой “Майдан”, будзе свая “Салідарнасьць”. Мы адказныя за гэта.

Я рады, што Ўкраінская народная партыя ўжо адкрыла Беларускі культурна-грамадзкі цэнтар у Кіеве. Мы павінны дапамагчы нашым братом. Ясна, што перамены ў Беларусі – гэта справа волі самога беларускага народу. Але яшчэ раз кажу: ня ўсё там так кепска. І калі мы ім нечым дапаможам, мы тым самым разаўем прынцыпы і “Салідарнасьці”, і “Майдану” на ўсю Эўропу”.