Сяргей Астраўцоў, Горадня Тадэвуша Гавіна выпусьцілі крыху раней часу, каб каля Кастрычніцкага РАУС, дзе знаходзіцца спэцпрыёмнік, яго не сабраліся сустракаць прыхільнікі. Праўда, спадара Гавіна міліцыянты завезьлі дахаты.
Тадэвуша Гавіна пасадзілі 2 жніўня на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе каля будынка Саюзу палякаў у Горадні. Пазьней міліцыянты, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён нібыта схапіўся загрудкі з сукамэрнікам, завезьлі яго ў суд, дзе яго пакаралі чарговым арыштам на 15 сутак. Такім чынам, улады схавалі за краты аднаго з найбольш актыўных дзеячаў СПБ на час падрыхтоўкі і правядзеньня групоўкай Т.Кручкоўскага паўторнага 6-га зьезду Саюзу палякаў, які адбыўся 27 жніўня у Ваўкавыску.
Чытайце інтэрвію Гавіна, якое ён даў Радыё Свабода пасьля выхаду на волю: "Я адседзеў 30 сутак за свае палітычныя выказваньні"
Чытайце інтэрвію Гавіна, якое ён даў Радыё Свабода пасьля выхаду на волю: "Я адседзеў 30 сутак за свае палітычныя выказваньні"