Гіём Апалінэр – ці сапраўды беларус?

RFE/RL Тое, што продкі францускага паэта Гіёма Апалінэра паходзяць зь Беларусі –лічыцца вядомым фактам. Вось як гэтая гісторыя перадаецца ў “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча: "Вальтэр як Вальтэр, Мальер як Мальер, тут я нічога не скажу, а вось вялікі францускі паэт Гіём Апалінэр быў... беларусам па крыві".
Крыніцай для Караткевіча магла служыць кніжка Апалінэра па-беларуску ў перакладах Эдзі Агняцьвет, якая выйшла ў 1973 годзе. Але ці сапраўды Гіём Апалінэр паходзіў зь Беларусі, і адкуль дакладна? Гэтую тэму дасьледуюць Сяргей Дубавец і Зьміцер Бартосік у апошнім выпуску перадачы Вострая Брама. (Чытаць увесь тэкст перадачы).