Суніты заклікаюць шыіцкіх радыкалаў аб''яднацца супраць праекту канстытуцыі Іраку

БАГДАД. Кіраўнік суніцкай групы ў канстытуцыйнай камісіі Іраку Салех аль-Мутлак заклікаў сёньня шыіцкага клірыка Муктаду ас-Садра супольна выступіць супраць новай ірацкай канстытуцыі на рэфэрэндуме 15 кастрычніка. Суніты лічаць, што вынікам прадугледжанага канстытуцыяй фэдэральнага ўладкаваньня Іраку стане яго падзел на курдзкую поўнач і шыіцкі поўдзень.