Яшчэ аднаго актывіста Саюзу палякаў пакаралі арыштам

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня каля 18 гадзіны трохдзённым арыштам быў пакараны актывіст Саюзу палякаў Станіслаў Пачобут. Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вырашыў, што, знаходзячыся ў міліцэйскай машыне, спадар Пачобут дапусьціў ненарматыўную лаянку ў прысутнасьці міліцыянта.
Сам Станіслаў Пачобут лічыць сваё затрыманьне і прысуд правакацыяй. Яго затрымалі ўвечары ў мінулую пятніцу. Ён зьбіраўся ехаць у Ваўкавыск, дзе ў суботу адбыўся паўторны VI зьезд Саюзу палякаў.

З суду Станіслава Пачобута забралі назад у міліцэйскі ізалятар, бо трохдзённы тэрмін арыштаванага скончыцца сёньня ў 21.30.